Ва ўсім вінаватыя ашуканцы.
Сышчыкі Першамайскага РУУС устанавілі асобу жанчыны, якая па ўказцы аферыстаў забрала і адвезла ў суседнюю краіну чужыя грошы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
77-гадовай пенсіянерцы напярэдадні патэлефанавалі нібыта з Белтэлекама і пад маркай падаўжэння дамовы на аказанне паслуг выманілі пашпартныя дадзеныя. Пасля з ёй звязаўся «праваахоўнік» і паведаміў, што з выкарыстаннем яе асабістых дадзеных зламыснікі праводзяць незаконныя фінансавыя аперацыі.
Мужчына пераканаў пенсіянерку, што асоба махляра ўстаноўлена, што крымінальную справу рыхтуюць для перадачы ў суд. А таму жанчыну папрасілі выступіць сведкам і адвезці дакументы, для судовага пасяджэння ў... суседнюю дзяржаву.
Па «важныя паперы» мінчанка адправілася па ўказаным ёй адрасе, дзе забрала ў ашуканай 76-гадовай пацярпелай пакет, у якім знаходзіліся 4500 рублёў, адвезла за мяжу і перадала невядомым. Па дадзеным факце, па словах старшага інспектаар ДІГС Першамайскага РУУС Кацярыны Дабравольскай, узбуджана крымінальная справа за махлярства.
Яна таксама нагадала, што праваахоўнікі, супрацоўнікі банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам па працоўных пытаннях у месенджарах, не просяць аказаць садзейнічанне ў вышуку і затрыманні зламыснікаў ці падоўжыць дамову на аказанне паслуг або ўзяць крэдыт. Калі вам паступіў падобны званок — неадкладна спыніце размову і паведаміце пра тое, што адбылося ў міліцыю.