79-гадовая пенсіянерка пацярпела ў выніку ДТЗ, паведамляе БелТА.
3 лістапада каля 20:00 паблізу дома № 8 па вуліцы Леаніда Бяды 20-гадовы вадзіцель аўтамабіля Renault учыніў наезд на 79-гадовую пенсіянерку. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына перасякала праезную частку па-за пешаходным пераходам.
Мінчанка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС г. Мінска.