Top.Mail.Ru

Пенсіянерка са Светлагорскага раёна ў сацсетцы абражала міліцыянераў. Узбуджана крымінальная справа

Жыхарка Светлагорскага раёна абражала ў Інтэрнэце міліцыянераў. Узбуджана крымінальная справа, паведамілі БелТА ва УУС Гомельскага аблвыканкама.



Праваахоўнікі ўстанавілі асобу аўтара публікацыі. Як аказалася, 72-гадовая пенсіянерка ў адной з сацсетак размясціла паведамленне, якое змяшчае абразу ўчастковых інспектараў міліцыі Светлагорскага РАУС.

Па матэрыялах Упраўлення па Гомельскай вобласці ГУУБ МУС следчыя распачалі крымінальную справу па арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў. У далейшым меру адказнасці грамадзянкі вызначыць суд.

«Любы крок у сетцы інтэрнэт, няхай гэта будзе наведванне пэўнага рэсурсу альбо дача ацэнак канкрэтнаму малюнку або паведамленні ў сацсетцы, іх перапост або каментар да іх фіксуецца. Гэта дазваляе праваахоўнікам устанавіць таго, хто здзейсніў супрацьпраўнае дзеянне, нават нягледзячы на меры па захаванні ананімнасці», — растлумачылі ва ўпраўленні па Гомельскай вобласці ГУУБ МУС, нагадаўшы, што грамадзянам не варта забываць пра культуру зносін, уключаючы кіберпрастору, а таксама важна памятаць пра няўхільнасць адказнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю