У Лепельскім раёне пенсіянерка заблудзілася і правяла ў лесе больш за суткі, паведамляе МНС.
Ратавальнікам 12 верасня патэлефанавала жанчына. Яна расказала, яе суседка пайшла ў лес і заблудзілася недалёка ад вёскі Кветча. На пошукі пенсіянеркі 1948 года нараджэння выехалі працаўнікі МНС.
«Першыя гадзіны з пенсіянеркай работнікі МНС кантактавалі па тэлефоне, а потым сувязь абарвалася. Балоцістая мясцовасць таксама ўскладняла пошукі. Жанчыну шукалі больш за 30 чалавек, з прыцягненнем дзевяці адзінак тэхнікі і квадракоптара, у тым ліку 28 работнікаў МНС і сем адзінак тэхнікі», — расказалі ў МНС.
Ратавальнікі знайшлі жанчыну да вечара 13 верасня. На шчасце, медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.