Міністэрства фінансаў вітае дзеянні амерыканскага боку па зняцці абмежаванняў, якія раней дзейнічалі ў дачыненні да Мінфіна і шэрагу беларускіх банкаў, паведамілі БелТА.
У Міністэрстве фінансаў падкрэслілі, што такія крокі ствараюць спрыяльныя перадумовы для аднаўлення даверу паміж удзельнікамі міжнароднага рынку капіталу.
«Міністэрства традыцыйна выступае супраць выкарыстання любых нярынкавых механізмаў у міжнародных фінансах, нязменна выступае за развіццё супрацоўніцтва на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўліку інтарэсаў усіх бакоў, — адзначылі ў ведамстве. — Мы застаёмся адкрытымі да дыялогу з партнёрамі, якія падзяляюць гэты падыход».
19 сакавіка стала вядома, што ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў. Таксама з усіх санкцыйных спісаў выключаны Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій».