Top.Mail.Ru
217

Пераменная воблачнасць, месцамі навальніцы: якім будзе надвор’е ў Беларусі 11 верасня

У Беларусі 11 верасня чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі па захадзе краіны прагназуюцца навальніцы і ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, па захадзе месцамі 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 7 градусаў па паўночным усходзе да 19 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём будзе 20-25 градусаў, па захадзе месцамі — 17-19 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю