У Беларусі 24 снежня чакаецца пераменная воблачнасць. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна без ападкаў. Вецер ноччу прагназуецца пераменных напрамкаў, днём паўночна-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў марозу, на паўднёвым захадзе — ад мінус 7 да мінус 9. Днём складзе 4-10 градусаў ніжэй за нуль.