Top.Mail.Ru
140

Пераможная гонка Мінспорту завяршыла праграму «Мінскай лыжні» ў «Раўбічах»

На базе РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» завяршылася штогадовае спартыўна-масавае мерапрыемства «Мінская лыжня», паведаміла БелТА.


Самым масавым забегам дня стала гонка каманд рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. На старт біятлоннай эстафеты выйшлі 22 квартэты, якія вызначылі прызёраў у двух заліках. Абсалютна лепшы рэзультат паказала чацвёрка Міністэрства спорту з удзелам міністра Сяргея Кавальчука, якая стала мацнейшай сярод органаў колькасцю апарату меншай за 100 чалавек. 

Серабро ў гэтай катэгорыі ўзяла каманда Міністэрства культуры з міністрам Русланам Чарнецкім на заключным этапе, бронзу здабыў квартэт Міністэрства энергетыкі, якую ўзначаліў міністр Дзяніс Мароз.

У заліку каманд органаў колькасцю апарату большай за 100 чалавек перамагла каманда Міністэрства па падатках і зборах, на апошнім этапе за якую бег міністр Дзмітрый Кійко. Другое месца заняў квартэт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, тройку замкнула чацвёрка Міністэрства адукацыі. 

Удзел у гонцы таксама прынялі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.

Усяго «Мінская лыжня — 2026» сабрала больш за 200 удзельнікаў. Лепшы час у эстафеце каманд вышэйшых органаў улады паказаў квартэт Мінгарвыканкама, у гонцы сілавых міністэрстваў і ведамстваў першынствавалі супрацоўнікі Дзяржпагранкамітэта, а ў лыжнай жаночай эстафеце перамаглі прадстаўніцы Федэрацыі прафсаюзаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю