Намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі павіншаваў пераможцаў і адзначыў, што сёлета даслалі самую вялікую колькасць заявак — 135. Пры гэтым вырасла не толькі іх колькасць, але і якасць матэрыялаў, таму выбіраць пераможцаў было вельмі складана. Журналісты пастараліся паказаць кожнага працаўніка вёскі як сем’яніна і чалавека, які любіць радзіму.
Вынікі:
• Карэспандэнт БелТА Алеся Жалезнякова атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял у рэспубліканскіх друкаваных СМІ і сеткавых выданнях».
• Аўтарам лепшага аўтарскага матэрыялу ў рэгіянальных друкаваных СМІ стала карэспандэнт рэдакцыі «ЛідаМедыяКампаніі» Вольга Яхантава.
• У намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял, які выйшаў у эфір рэспубліканскіх тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ» перамогу атрымаў карэспандэнт Сталічнага тэлебачання Глеб Пракоф’еў.
• Карэспандэнт тэлерадыёкампаніі «Брэст» Эма Захарава перамагла ў намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял, які выйшаў у эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».
• Перамога ў намінацыі «Лепшы фотаматэрыял у рэспубліканскіх друкаваных і сеткавых СМІ» дасталася фотакарэспандэнту Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Лізавеце Кабецкай, а ў намінацыі «Лепшы фотаматэрыял у рэгіянальных друкаваных і сеткавых СМІ» — карэспандэнту газеты «Прыдняпроўская ніва» Юліі Лунёвай.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД