Top.Mail.Ru

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2025» ушанавалі ў Мінску

Цырымонія ўшаноўвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2025» прайшла ў Мінску, паведамляе БелТА.


Названы пераможцы ў намінацыях «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Мацярынская слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура» і «Віват, моладзь». Усяго ўзнагарод удастоены 70 прадстаўніц прыгожага полу. Беларускі саюз жанчын падрыхтаваў для іх святочны канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў. 


Званне «Жанчына года» прысвойваецца тым, хто дабіўся выдатных поспехаў у розных сферах дзейнасці, праславіў Беларусь. Акрамя таго, усе лаўрэаткі павінны быць членамі Беларускага саюза жанчын. Гэты конкурс дэманструе ролю жанчын у сучасным грамадстве, іх уклад у сацыяльна-эканамічнае і гуманітарна-культурнае развіццё краіны, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, здароўе нацыі, выхаванне дзяцей. Адна з галоўных задач конкурсу — павышэнне сацыяльнага статусу, грамадскай значнасці жанчыны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю