Top.Mail.Ru

Пераможцаў VII Адкрытага фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску» ўзнагародзілі ў фестывальнай сталіцы

Пераможцаў VII Адкрытага фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску» ўзнагародзілі ў Канцэртнай зале «Віцебск», паведамляе БелТА.


На гала-канцэрце свае творчыя здольнасці паказалі лаўрэаты першай ступені. У харэаграфічнай намінацыі лепшым стаў узорны самадзейны танцавальны калектыў «Рандэву» з Расіі, які выканаў народны танец «Драўляныя чалавечкі». Сваімі вакальнымі магчымасцямі ўразіла Акерке Амалят з Казахстана, якая выканала прыгожую народную песню. Дзяўчына набрала 129 балаў і стала пераможцам. Прэмія імя Марка Фрадкіна ў гонар знакамітага кампазітара і ўраджэнца абласнога цэнтра была аддадзена Аляксею Кавалевічу з Беларусі за лепшае творчае ўвасабленне песні аб роднай зямлі.

Прыз сімпатый гледачоў заваяваў узорны ансамбль «Валжаначка» з Расіі. Пераможцы «Арт-парада» атрымалі не толькі Гран-пры, але і запрашэнні на ўдзел у конкурсе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Сваімі ўражаннямі аб «Арт-парадзе» падзялілася Акерке Амалят, якая прыехала ў Віцебск упершыню. «Хацела прыехаць сюды, паглядзець, дзе выступаюць нашы хлопцы і дзяўчаты ў час „Славянскага базару“. Вельмі рада, што стаяла на гэтай сцэне, здзейснілася мая мара. З трох гадоў спяваю, у мяне бацькі — музыканты. На гала-канцэрце выканала песню пра першае каханне, якое глыбока застаецца ў сэрцы. Цяпер буду рыхтавацца да „Славянскага базару“. Планка вельмі высокая, на мінулым міжнародным форуме выканаўца з маёй краіны стала пераможцам», — расказала дзяўчына.

Гаворачы аб тых фестывалях, якія праходзяць у Віцебску, член Савета Рэспублікі, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі адзначыў, што тут ёсць магчымасць дзяліцца з гасцямі ўсім тым, што стварае дзяржава ў сферы культуры. «Арт-парад — гэта не толькі юнакі і дзяўчаты, якія занялі першыя месцы, гэта яшчэ тыя, хто сталі дыпламантамі, гэта іх першыя крокі, гэта іх першае самавызначэнне», — падкрэсліў Глеб Лапіцкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю