«Карона знайшла сваю каралеву! Джэніфер Барэта — ваша Міс Сусвет-2026», — гаворыцца ў публікацыі конкурсу ў Instagram.
Барэта стала першай замужняй жанчынай і першай маці, якая заваявала гэты тытул.
За перамогу ў спаборніцтве змагаліся 116 прадстаўніц розных краін. Фінал адбыўся ў Сан-Хуане. Барэта прынесла Пуэрта-Рыка шостую перамогу ў гісторыі конкурсу і першую за апошнія 20 гадоў.
Пераможца гэтага года мае ступень бакалаўра псіхалогіі і ступень магістра псіхалогіі і сацыяльнай работы. У 2021 годзе яна пачала працаваць у амерыканскай арміі на ваеннай базе Форт-Кавасас у Тэхасе, дзе аказвала дапамогу ахвярам дамашняга гвалту, а таксама працавала з сем’ямі ваенных.
Першай Віцэ-міс стала прадстаўніца Дамініканскай Рэспублікі Меліса Нуньес, другой — канкурсантка з Венесуэлы Клара Вегас.