Top.Mail.Ru

Пераможцы чэмпіянату Беларусі па дзюдо вызначыліся ў Мінску

У сталічным Палацы спорту сталі вядомы ўсе пераможцы і прызёры адкрытага чэмпіянату Беларусі па дзюдо, паведамляе БелТА.



Медалі турніру разам з гаспадарамі аспрэчвалі прадстаўнікі Расіі, Азербайджана, Таджыкістана і Туркменістана. Удзельнікі разыгралі 14 асабістых камплектаў узнагарод (па 7 у мужчын і жанчын), а таксама вызначылі лепшых у камандных спаборніцтвах.

Чэмпіёнкамі Беларусі сталі Аляксандра Канавалава (да 48 кг), Лізавета Аляксеева (да 52 кг), Аляксандра Майсеенка (да 57 кг), Яна Макрэцкая (да 63 кг), Славяна Рылкевіч (да 78 кг) і Дар’я Мішута (звыш 78 кг).

Золата ў мужчын узялі Арцём Коласаў (да 60 кг), Руслан Галавачоў (да 73 кг), Яўген Гарбачоў (да 81 кг) і Аляксандр Дзуцаў (больш за 100 кг). Перамогі ў чатырох вагавых катэгорыях атрымалі расіяне, якія таксама выйгралі камандны турнір.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю