З 1 верасня ўступае ў сілу пастанова Міністэрства культуры ад 4 мая 2026 года № 53, якой устаноўлены пералік міжнародных творчых конкурсаў у сферы культуры, пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на льготы пры залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У пералік увайшоў Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-20_», Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск», Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі», Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя В.У. Роўда.
Пастанова Міністэрства культуры ад 12 мая 2022 года № 26 «Аб устанаўленні пераліку міжнародных творчых конкурсаў і фестываляў у сферы культуры» прызнаецца страціўшай сілу.