Top.Mail.Ru

Перамяшчэнне транспарту з ЕС па тэрыторыі Беларусі: перачэпка для дыпгрузаў не патрабуецца

Пры перамяшчэнні транспарту з ЕС па тэрыторыі Беларусі перачэпка не спатрэбіцца для дыпгрузаў і тавараў для міжнародных арганізацый. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Дакументам уносяцца змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2025 года № 599 «Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры», у тым ліку ў частцы дапаўнення пераліку выпадкаў, калі забарона на перамяшчэнне еўрапейскіх транспартных сродкаў па тэрыторыі Беларусі не прымяняецца.

Згодна з новымі змяненнямі, дапускаецца перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у краінах ЕС, без ажыццяўлення аперацый па перачэпцы (перагрузцы) у выпадках перавозкі дыпламатычных грузаў і тавараў для афіцыйнага выкарыстання прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый, радыеізатопнай прадукцыі, а таксама дапускаецца перамяшчэнне парожніх транспартных сродкаў для загрузкі радыеізатопнай прадукцыяй і шматабаротнай тарай для яе перавозкі.

Акрамя таго, абноўлены пералік спецыяльна ўстаноўленых месцаў для ажыццяўлення перагрузкі і перачэпкі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю