Top.Mail.Ru
211

Перашкаджаў гучны шум матацыкла. Пенсіянер зрабіў заўвагу і атрымаў удар па галаве, крыўдзіцеля пакараюць

Пенсіянер трапіў у бальніцу пасля зробленай заўвагі, у дачыненні да яго крыўдзіцеля распачалі крымінальную справу, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры горада Мінска.



Па матэрыялах справы, мінчанін на адным са сталічных аўтадромаў у адказ на зробленую 75-гадовым пенсіянерам заўвагу аб гучным шуме матацыкла, ударыў яго рукой па галаве. Пажылы чалавек упаў на зямлю і стукнуўся галавой — страціў прытомнасць і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. 

Пацярпелы знаходзіцца ў адной са сталічных устаноў аховы здароўя ў непрытомным і стабільна цяжкім стане. 

Паколькі супрацьпраўныя дзеянні здзейсненыя ў дачыненні да пенсіянера, не здольнага з-за атрыманых цялесных пашкоджанняў і стану здароўя абараніць свае правы і законныя інтарэсы, намеснік пракурора Маскоўскага раёна сталіцы распачаў крымінальную справу прыватна-публічнага абвінавачвання без заявы пацярпелага аб супрацьпраўных дзеянняў. 

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па арт. 155 КК. Для арганізацыі расследавання крымінальная справа накіравана ў Маскоўскі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю