У начныя і ранішнія гадзіны 5 кастрычніка ў асобных раёнах краіны чакаецца туман, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы рэспублікі невялікія дажджы. Вецер заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, днём — плюс 13-19 градусаў.