У Беларусі 12 жніўня месцамі па поўначы краіны чакаюцца навальніцы, днём у асобных раёнах краіны — узмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с з парывамі да 14 м/с, днём месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.