Top.Mail.Ru
184

Пераважна без ападкаў і да +10 °С. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 13 лістапада

У Беларусі 13 лістапада будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер ноччу прагназуецца пераменных напрамкаў 2—7 м/с, днём паўднёва-заходні, паўднёвы 4—9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па захадзе. Днём будзе 4—10 градусаў цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю