Top.Mail.Ru
360

Перавозчык таксі эканоміў на падатках і плаціў зарплату «ў канвертах»

Гэта высветлілася падчас камеральнага кантролю, які правялі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Кастрычніцкім раёне Магілёва.


— Па выніках праверкі таварыству з абмежаванай адказнасцю, якое ажыццяўляе перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, прад’яўлена да выплаты ў бюджэт 56,7 тысячы рублёў падаткаў, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — З яе — 52,3 тысячы рублёў — гэта падаходны падатак з фізічных асоб за выдачу заработнай платы «у канвертах». Перавозчык выплаціў работнікам 201,2 тысячы рублёў без выплаты гэтага падатку. У якасці грашовых выплат выкарыстоўваліся наяўная выручка, не залічаная кіроўцамі на бягучыя (разліковыя) рахункі таварыства, а таксама грошы, выдадзеныя на гаспадарчыя патрэбы арганізацыі, але не выкарыстаныя па прызначэнні. Акрамя таго, плацельшчык занізіў падатковую базу пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання на 70,7 тысячы рублёў, што пацягнула даналічэнне падатку ў суме 4,2 тысячы рублёў. Суб’ектам гаспадарання таксама не выплачаны транспартны падатак у памеры 0,2 тысячы рублёў.

У адрас перавозчыка было адпраўлена апавяшчэнне з прапановай у добраахвотным парадку выплаціць у бюджэт належныя падаткі. Аднак пакуль яно выканана не было. 

Нэлі ЗІГУЛЯ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю