Top.Mail.Ru
87

Першае ў Беларусі жаночае інтэрнэт-радыё пачне вяшчанне 8 сакавіка

Першае ў Беларусі жаночае інтэрнэт-радыё пачне вяшчанне 8 сакавіка. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, паведаміла БелТА.


Вяшчаць радыё пачне ў 8.00. «Хоць Міністэрствам інфармацыі радыё было зарэгістравана 3 сакавіка, паўнавартасны запуск мы плануем 8 сакавіка ў 8.00. Гэты праект створаны жанчынамі-энтузіястамі. У ім няма капітальных укладанняў. Мы хочам зрабіць такое жаночае радыё, якое стане „радыёсяброўкай“. Для таго каб у нас быў з вамі прыемны дзень, напоўнены і добрай музыкай, і карыснай інфармацыяй. Каб мы маглі праз гэта радыё знаёміць нашых жанчын, таленавітых, розных, яркіх, якія ўдзельнічаюць у вельмі розных напрамках. І хочацца, каб з дапамогай гэтага радыё мы нашых жанчын адкрывалі і паказвалі», — адзначыла Вольга Шпілеўская.

Зараз радыё працуе ў тэставым рэжыме на платформе ladyfm.by. «Мы шукаем фармат, хочам, каб радыё было выбудавана не па радыйных канонах, а так, як таго жадае жаночая душа, абапіраемся на пажаданні нашых слухачак», — падсумавала старшыня БСЖ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю