Top.Mail.Ru
141

Першае пасяджэнне Савета ЕЭК у 2026 годзе пройдзе 30 студзеня ў Маскве

Першае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2026 годзе пройдзе 30 студзеня ў Маскве, паведамляе БелТА.


Удзел у пасяджэнні ад беларускага боку прымае намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч.

У парадку дня больш як 30 пытанняў у сферах тэхнічнага рэгулявання, транспартнай палітыкі, дзяржаўных закупак, фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў і іншых.

Асаблівую ўвагу ў рамках пасяджэння плануецца ўдзяліць пытанням мытна-тарыфнага рэгулявання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю