Амаль тры гадзіны адцісканняў без прыпынку — да такога рэкорду Сафія Штанько ішла з трох гадоў, паведамляе sputnik.by.
Сафія Штанько з Краснадарскага краю галоўным сваім натхняльнікам лічыць бацьку — ён заўважыў яе незвычайныя здольнасці яшчэ ў трохгадовым узросце.
«Дачцэ было тры гады, і мы вырашылі пазмагацца з ёй на руках. І тады я зразумеў, што сіла вар’яцкая ў руцэ. Вырашылі, што трэба неяк гэта развіваць», — расказаў Аляксандр Штанько.
Паводле яго слоў, Сафія з першага разу адціснулася больш за сто разоў, а да пяці гадоў за падыход выконвала да 1500 адцісканняў. Рэкорд школьніцы — 2524 адцісканні за 2 гадзіны і 48 хвілін.
Такім чынам Сафія пабіла папярэдні рэкорд Расіі (1501 адцісканне за адзін падыход), а таксама і сусветны рэкорд. Яе дасягненне зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Расіі, а ў Кнізе рэкордаў Гінеса бацькам дзяўчынкі пакуль не адказалі.