Магчымыя варыянты, распрацоўку формул і лагістычных схем для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы адходаў калійных соляў і торфу разгледжаны сёння на базе ААТ «Ціхінічы».
Размова аб прапанове кіраўніка дзяржавы правесці аграрны эксперымент па выкарыстанні адходаў калійных соляў, так званых солеадвалаў, для павышэння ўрадлівасці пясчаных глеб. Сутнасць ідэі — у змешванні салявых адходаў з арганікай і торфам.
Як падкрэсліў Юрый Шашко, на дадзены момант няма ўніверсальнай формулы для такіх саставаў, неабходна вывяраць прапорцыі, зыходзячы са структуры глебы ў кожнай канкрэтнай гаспадарцы або раёне.
- «Першая пляцоўка для эксперыменту вызначана. Гэта аграгарадок Астрашыцкі (Астрашыцкі Гарадок. — Заўв. БелТА). Там запланаваны эксперымент на 20 га. Гэта вельмі складаныя схілавыя землі ў некалькіх напрамках. Мы падабралі там больш доследна прыдатны ўчастак. Будзем вывучаць унясенне стандартнай сістэмы мінеральных угнаенняў — на кукурузе. Гэта будзе як варыянт з ужываннем тарфяна-гнаявых кампостаў, так і тарфяна-гнаявых і тарфяна-памётных кампостаў разам з гліняна-солевым шламам», — удакладніў дырэктар Інстытута.
Пастаўленую кіраўніком дзяржавы задачу ў некалькі дзеянняў будуць вырашаць на гэтым доследным участку. «Гэты эксперымент будзе доўжыцца не адзін год, бо імгненны вынік не заўсёды можна атрымаць. Асаблівасць арганічных угнаенняў і ў тым, што іх эфект назіраецца і на другі год пасля выкарыстання. Таму гэта будуць мінімум двухгадовыя доследы», — акцэнтаваў Юрый Шашко.
Таксама, на думку кіраўніка, такі дослед трэба закласці і ў Гомельскай вобласці з фасфагіпсам (ад Гомельскага хімічнага завода).
«У цэлым мы плануем арганізаваць праграму дзяржаўных даследаванняў у НАН, дзе больш падрабязна, з вялікім наборам розных варыянтаў выпрацавалі цэлы комплекс тэхналагічных прыёмаў», — рэзюмаваў Юрый Шашко.