Top.Mail.Ru

Першая кругласутачная робакавярня ў Пекіне ўстанавіла рэкорд кнігі Гінеса

У гандлёва-офісным комплексе Galaxy SOHO ў Пекіне адкрылася цалкам аўтаматызаваная кругласутачная кавярня Seven Fresh Coffee, работа якой цалкам кіруецца адным чалавекападобным робатам.



Робаты здрабняюць зерне, рыхтуюць эспрэса, змешваюць, разліваюць і падаюць каву. Кліенты могуць зрабіць заказ праз кіёск самаабслугоўвання або праграму на тэлефоне. Час выдачы заказу складае ўсяго 20-30 секунд, пры гэтым робаты здольныя гатаваць сем-восем напояў адначасова.

У першы ж дзень работы робат устанавіў афіцыйны сусветны рэкорд, зафіксаваны прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса: за 60 хвілін ён прыгатаваў і выдаў 202 кубкі кавы.

 

«Увесь працэс работы нашай кавярні цалкам аўтаматызаваны і ажыццяўляецца без персаналу, мы выкарыстоўваем машыны для аўтаматычнага прыгатавання адпаведных напояў, а робаты без удзелу чалавека дастаўляюць гатовыя напоі на месцы выдачы і ўзаемадзейнічаюць з наведвальнікамі», — расказаў прадстаўнік установы Се Чэнчжы.

Паводле яго слоў, у будучыні рабатызаваныя сэрвісы стануць нормай у індустрыі напояў. Робаты-барыста валодаюць мноствам пераваг: яны могуць працаваць кругласутачна без перапынкаў і забяспечваюць стабільную якасць прадукцыі дзякуючы лічбаваму кантролю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю