З’яўленне моднага аксесуара было натхнёнае серыялам пра дэтэктываў.
Мадэль Карэн Мюлдэр расказала, як у гісторыі брэнда Victoria’s Secret з’явіліся крылы, якія сталі культавымі, піша выданне Page Six.
Вядомая мадэль дэбютавала ў 1998 годзе на подыуме ў крылах, якія яна сама і прыдумала спецыяльна для паказу.
«Я думала пра „Анёлаў Чарлі“ і сказала [былому дырэктару па маркетынгу VS] Эдварду Разеку: „А чаму б вам не зрабіць анёлаў Victoria’s Secret?“ І яны гэта зрабілі», — прыгадала гісторыю Карэн Мюлдэр.
Дацкая супермадэль стала першай у гісторыі жанчынай, якая прымерала на сябе фірмовыя крылы кампаніі па вытворчасці сподняй бялізны.
У гэтым годзе Карэн Мюлдэр вярнулася на паказ мод ад Victoria’s Secret, але ў гэты раз яна сядзела ў першым радзе, а не ішла па подыуме.
Тэлесерыял «Анёлы Чарлі» расказваў пра прыгоды трох жанчын, якія працуюць на прыватнае дэтэктыўнае агенцтва. Гэта было адно з першых шоу, дзе традыцыйна мужчынскія амплуа ўвасобілі на экране жанчыны.
Серыял трансліраваўся ў ЗША кампаніяй ABC з 1976 па 1981 год і быў адным з найбольш паспяховых у свой час. У 2000 годзе рэжысёр Макджы зняў мастацкі фільм «Анёлы Чарлі», які адразу стаў галівудскім блокбастарам.