Top.Mail.Ru
144

Першы ў Беларусі сертыфікат FDA на медыцынскія вырабы атрыманы рэзідэнтам «Вялікага каменя»

Рэзідэнт індустрыяльнага парка «Вялікі камень» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Асамедыка» ўпершыню ў гісторыі беларускай медыцынскай галіны атрымаў сертыфікат упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) і распачаў пастаўкі прадукцыі на амерыканскі рынак. 


Як паведамілі ў адміністрацыі парка, кампанія стала адзіным медыцынскім прадпрыемствам у нашай краіне, якая прайшла працэдуру сертыфікацыі FDA. Дарэчы, першая пастаўка прадукцыі ў ЗША ўжо выканана. 

Адзначым, што сертыфікацыя FDA пацвярджае адпаведнасць вытворчых працэсаў і медыцынскіх вырабаў строгім міжнародным патрабаванням у галіне бяспекі, якасці і нагляду за іх выпускам. Атрыманне такога статусу адкрывае для прадпрыемства магчымасць афіцыйнай рэалізацыі прадукцыі на рынку ЗША і істотна пашырае экспартную геаграфію, уключаючы Канаду, краіны Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. 

У «Вялікім камені» дадалі, што сертыфікат FDA атрыманы на 33 групы аднаразовых вырабаў медыцынскага прызначэння, што выпускаюцца кампаніяй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю