Top.Mail.Ru

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі

Першы энергаблок Беларускай АЭС выпрацаваў 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі з моманту першага ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны ў лістападзе 2020 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.



«Гэта аб’ём электраэнергіі, якога дастаткова для забеспячэння патрэбнасці ўсіх спажыўцоў Беларусі больш чым на адзін год. Гэты рэзультат — уклад у энергетычны суверэнітэт краіны: звыш 10,8 млрд куб.м замешчанага прыроднага газу, больш як 20 млн т прадухіленых выкідаў у атмасферу, надзейнае і экалагічна чыстае электразабеспячэнне мільёнаў спажыўцоў. Сімвалічна, што новы рубеж дасягнуты напярэдадні Дня Незалежнасці», — адзначылі ў прэс-службе.

10 чэрвеня першы энергаблок адзначыў пяцігоддзе прамысловай эксплуатацыі, пацвердзіўшы праектныя паказчыкі надзейнасці і бяспекі. Сёння БелАЭС забяспечвае каля 40 працэнтаў патрэбнасці краіны ў электрычнай энергіі, застаючыся адным з ключавых элементаў энергетычнай бяспекі Беларусі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю