Top.Mail.Ru

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў больш за 39 млрд кВт/гадз электраэнергіі

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў больш як 39 млрд кВт/гадз электраэнергіі, паведамілі БелТА на атамнай станцыі.



Пяць гадоў таму, 10 чэрвеня 2021 года, прыёмачная камісія падпісала акт прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю энергаблока нумар 1 Беларускай АЭС. 

«З моманту першага ўключэння ў аб’яднаную энергетычную сістэму Беларусі 3 лістапада 2020 года энергаблок выпрацаваў больш за 39 млрд кВт/гадз электраэнергіі і поўнасцю пацвердзіў праектныя характарыстыкі ў галіне бяспекі і эфектыўнасці. За час работы на энергаблоку завершаны чатыры паліўныя кампаніі і, у адпаведнасці з рэгламентам, праведзены чатыры планава-папераджальныя рамонты», — расказалі на станцыі. 

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю