Top.Mail.Ru

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 85 працэнтах запланаваных плошчаў

У Беларусі скошана траў першым укосам на плошчы 1200 тыс. га, што складае 85 працэнтаў ад плана. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Убрана ад скошанага 88 працэнтаў траў. Нарыхтавана сена 70 тыс. т — 10 працэнтаў ад плана, сенажу — 6245 тыс. т, што складае 44 працэнты ад плана ў памеры 14 309 тыс. т. У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: у Брэсцкай — 1225 тыс. т (41 працэнт ад плана), у Віцебскай — 652 тыс. т (34 працэнты ад плана), у Гомельскай — 738 тыс. т (48 працэнтаў ад плана), у Гродзенскай — 1130 тыс. т (42 працэнты ад плана), Мінскай — 1595 тыс. т (45 працэнтаў ад плана), Магілёўскай — 905 тыс. т (54 працэнты ад плана).

Сіласу нарыхтавана 249 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 1844 тыс. т кармавых адзінак, што складае 18 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 99 працэнтаў да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю