Top.Mail.Ru

Першы ўкос траў праведзены на 71 % запланаваных плошчаў у Беларусі

Першы ўкос траў праведзены на 71 % запланаваных плошчаў у Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле аператыўных даных на 12 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1 млн 5 тыс. га, што складае 71 % ад плана ў 1 млн 407 тыс. га. Тэмпы палявых работ у бягучым перыядзе значна перавышаюць леташнія. Убрана траў — 84 % ад скошанага. 

Сенажу нарыхтавана 4 млн 952 тыс. т, што складае 35 % ад плана ў 14 млн 309 тыс. т. Брэсцкая вобласць нарыхтавала 1 млн 112 тыс. т, што складае 37 % ад плана, Віцебская — 424 тыс. т (22 %), Гомельская — 533 тыс. т (35 %), Гродзенская — 980 тыс. т (36 % ад плана), Мінская — 1 млн 256 тыс. т (36 %), Магілёўская — 646 тыс. т (39 %).

Нарыхтавана сена 51 тыс. т — 7 % ад плана.

Сіласу нарыхтавана 192 тыс. т, што складае 1 % ад плана ў 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 1 млн 459 тыс. т кармавых адзінак, што складае 14 % ад плана ў 10 млн 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 919 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 98 % да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю