Паводле аператыўных даных на 22 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1255 тыс. га, што складае 89% ад плана ў 1407 тыс. га. Убрана траў — 92% ад скошанага.
Сенажу нарыхтавана 6856 тыс. т, што складае 48% ад плана ў 14 309 тыс. т. Тэмп нарыхтоўкі сенажу перавышае леташні па ўсіх абласцях. У разрэзе абласцей сенажу нарыхтавана: Мінская вобласць — 1744 тыс. т (50% ад плана), Брэсцкая — 1283 тыс. т (43% ад плана), Гродзенская — 1224 тыс. т (45% ад плана), Магілёўская — 1016 тыс. т (61% ад плана), Гомельская — 834 тыс. т (55% ад плана), Віцебская — 756 тыс. т (40% ад плана).
Нарыхтавана сена 92 тыс. т — 13% ад плана, сіласу — 256 тыс. т, што складае 1% ад плана ў 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2029 тыс. т кармавых адзінак, што складае 20% ад плана ў 10 131 тыс. т.
Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 933 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 99% да плана.