Top.Mail.Ru
168

Першы малады кіроўца-двухтысячнік вызначыўся ў Гродзенскім раёне

На пазіцыі лідара сярод маладых вадзіцеляў выйшаў Кірыл Саўчанка з СВК імя Дзеньшчыкова. На МАЗ-650128 ён першым у краіне перавёз 2 тысячы тон збожжа.



Мужчына працуе ў гаспадарцы з 2021 года, калі пераехаў з сям’ёй у аграгарадок Індура Гродзенскага раёна. Спачатку працаваў на збожжаскладзе, а з 2022 года — кіроўцам на жніве. Высокія вынікі працоўнай дзейнасці паказваў і раней, летась неаднаразова станавіўся лідарам рэспубліканскага праекта БРСМ «Моладзь — за ўраджай».

У рамках гэтай штогадовай акцыі ўзнагароджваюцца маладыя кіроўцы і экіпажы, якія першымі намалацілі і перавезлі тысячы тон, а таксама паказалі найлепшы рэзультат у працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю