Мерапрыемства было прысвечана першаму раўнду перагавораў па Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, які адбудзецца ў Мінску 9-11 снежня.
Намеснік міністра як прадстаўнік старшынствуючага боку выклаў гісторыю ідэі распрацоўкі хартыі, праінфармаваў аб запуску перагаворнага працэсу на міністэрскай сустрэчы ў Нью-Ёрку 25 верасня 2026 года, а таксама аб практычных аспектах удзелу ў перагаворах.
Ігар Сякрэта асабліва падкрэсліў, што хартыя ахоплівае такія напрамкі, як бяспека, эканоміка, навука, тэхналогіі, культура і міжцывілізацыйныя абмены. Ён акцэнтаваў увагу на практычных перавагах, якія хартыя можа прынесці еўразійскім дзяржавам. У прыватнасці, размова ідзе аб фарміраванні кантынентальнай прасторы супрацоўніцтва, якая аб’ядноўвае, а не раздзяляе, адкрывае доступ да ўсё большых рынкаў, садзейнічае дыверсіфікацыі ланцужкоў паставак і развіццю транспартных, гандлёвых і інвестыцыйных сувязей.
Хартыя прызначана стымуляваць эканамічную інтэграцыю і ўзаемазвязанасць у Еўразіі, садзейнічаць выбудоўванню на кантыненце архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі.
Намеснік міністра запэўніў дыпламатаў у тым, што Беларусь у якасці старшыні будзе цесна і плённа супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі еўразійскімі дзяржавамі ў ходзе перагаворнага працэсу.