Умовы надвор’я ў маі завяршыліся перыядам пахаладання, які неўзабаве зменіцца пацяпленнем. У першай пяцідзёнцы чэрвеня тэмпература ў большасці раёнаў Беларусі перамахне 20-градусную адзнаку. Пры гэтым устанаўленне летняга рэжыму надвор’я будзе адбывацца паступова. Характэрнымі асаблівасцямі перыяду стануць атмасферная няўстойлівасць, дажджы, навальніцы і ўзмацненне ветру да шквалістага. Пра гэта паведамляе SB.by.
У панядзелак, 1 чэрвеня, пад раніцу месцамі чакаецца туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умераны, пры навальніцах парывісты. Уначы ад +5 °С да +10 °С. Днём ад +15 °С па ўсходзе Віцебскай вобласці да +25 °С па Брэсцкай.