Першыя літры бярозавага соку здабылі ў Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Міністэрства лясной гаспадаркі.
На дадзены момант да нарыхтоўкі карыснага напітка прыступіў адзін лясгас — Старобінскі. Але гэта значыць, што сезон нарыхтоўкі соку ў хуткім часе адкрыюць і іншыя лясгасы.
Адзначым, што таксама не паўсюдна сезон нарыхтоўкі бярозавага соку праходзіць і ў іншых абласцях краіны. Да нарыхтоўкі прыступілі, у асноўным, паўднёвыя рэгіёны.
Тым часам у ведамстве расказалі пра цэны на літр бярозавіку, здабытага ў лясгасах вобласці.
Колькі будзе каштаваць сок (за 1 літр з ПДВ)?
-
У лясніцтвах — 0,42 руб.
-
У раённых цэнтрах — 0,48 руб.
-
У Мінску — 0,55 руб.
Пасля пачатку ўстойлівага руху соку ў Мінску сок ад лясгасаў будуць прадаваць па наступных адрасах:
-
вул. Баграціёна, 70
-
Лагойскі тракт, 52
-
вул. Ціміразева, 118
-
вул. Леаніда Левіна, 8
-
пр-т Дзяржынскага, 104