Top.Mail.Ru

Першыя пераможцы адкрытага чэмпіянату Беларусі па кулявой стральбе вызначыліся ў Мінску

У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па кулявой стральбе 2025 года, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах бяруць каля 200 спартсменаў з Беларусі і Расіі, у першы дзень турніру былі разыграны тры камплекты ўзнагарод. У стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў на 50 м перамогу атрымала ўдзельніца Алімпійскіх гульняў у Парыжы і медалістка чэмпіянату Еўропы беларуска Дар’я Чупрыс, другое і трэцяе месцы занялі расіянкі Вольга Аверкіна і Анастасія Галашына.

  • У гэтым жа выглядзе праграмы ў мужчын поспех святкаваў наш Уладзімір Чарноў, які аказаўся дакладней прызёра Алімпіяды і чэмпіёна свету і Еўропы з Расіі Сяргея Каменскага. Тройку замкнуў яшчэ адзін расеец Мацвей Патапаў. У стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м у дзяўчат золата заваявала наша Аліна Несцяровіч, серабро выйграла яе суайчынніца Кацярына Іванова, бронза — у Дар’і Ісакавай з Расіі.

У чацвер 26 чэрвеня на адкрытым чэмпіянаце краіны адбудуцца фіналы ў стральбе з пнеўматычнага пісталета. Міжнародныя спаборніцтвы ў сталіцы завершацца 29 чэрвеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю