Top.Mail.Ru

Першыя тысячнікі жніва вызначыліся ў Мінскай вобласці

У Мінскай вобласці вызначыліся першыя тысячнікі жніва гэтага года. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінаблвыканкаме.



Першым камбайнерам-тысячнікам у Мінскай вобласці стаў Павел Шуціла, а першым кіроўцам-перавозчыкам — Віталь Кішко. Абодва з ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна. 

«Нягледзячы на пераменлівае надвор’е, аграрыі Мінскай вобласці выйшлі на больш высокі тэмп жніва, чым летась. Так, намалочана больш за 70 тыс. т азімага ячменю пры ўраджайнасці 54 ц/га, нарыхтавана 77 тыс. т сена, выцераблена каля 0,6 тыс. га лёну», — адзначылі ў Мінаблвыканкаме.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю