Першыя тысячы цюльпанаў і руж зрэзалі ў цяпліцах «Віцебскага Зелянбуда»
16.02.2026 | 19:27
У цяпліцах дзяржаўнага прадпрыемства «Віцебскі Зелянбуд» 16 лютага прыступілі да зрэзкі руж і цюльпанаў. За першы дзень для будучых свят зрэзалі каля 3 тыс. цюльпанаў і 2,5 тыс. руж.