Top.Mail.Ru

Перспектыўныя праекты, абарона і бяспека, сітуацыя на граніцы. Падрабязнасці размовы Лукашэнкі з Пуціным

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 15 лістапада. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку разгледзеўшы новыя перспектыўныя праекты. 

У прыватнасці, Прэзідэнты закранулі пытанне будаўніцтва новага энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанні абароны і бяспекі.

Асобна ў размове кіраўнікі дзяржаў спыніліся на сітуацыі, якая складваецца на граніцы Саюзнай дзяржавы.

Больш падрабязна абмеркаваць пытанні і тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, Прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час — перш за ўсё ў ходзе маючага адбыцца ў канцы лістапада ў Бішкеку саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю