Top.Mail.Ru

Перспектывы развіцця аграхолдынга абмеркавалі на Полацкім малочным камбінаце на нарадзе з удзелам Турчына

Развіццё і перспектывы аграхолдынга, створанага на базе Полацкага малочнага камбіната, абмеркавалі на нарадзе з удзелам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, перадае БелТА.


Аляксандр Турчын падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць наведаў малочны камбінат у Полацку, дзе абмеркаваў з яго кіраўніцтвам, як ідзе ўзаемадзеянне ўнутры аграхолдынга. 

Гендырэктар ААТ «Полацкі малочны камбінат» Міхаіл Чарневіч расказаў, што ў склад інтэграцыйнага аб’яднання ўваходзяць 40 арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў, уключаючы 34 сельгаспрадпрыемствы. Гэтыя сельгасарганізацыі размешчаны ў васьмі раёнах вобласці. Яны з’яўляюцца асноўнымі пастаўшчыкамі малака. Галаўное прадпрыемства плануе мадэрнізаваць наяўныя малочнатаварныя фермы, каб атрымліваць больш сыравіны і павялічыць загрузку вытворчых магутнасцей.

  • Полацкі малочны камбінат спецыялізуецца на вытворчасці малочнай прадукцыі, сухога малака і масла па традыцыйных тэхналогіях. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў краіны ЕАЭС, Аман, Турцыю, Сірыю, Малайзію. Таксама тут прапрацоўваецца пытанне па засваенні рынкаў Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, які прымаў удзел у нарадах на Верхнядзвінскім масласырзаводзе і Полацкім малочным камбінаце, падкрэсліў, што асноўнай тэмай мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка беларускага ўрада былі перспектывы развіцця аграхолдынгаў. Абодва прадпрыемствы з’яўляюцца цэнтральнымі звёнамі такіх аб’яднанняў. Аляксандр Турчын даў даручэнні па вызначэнні стратэгіі далейшага развіцця аграпрамысловых холдынгаў.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю