Top.Mail.Ru

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў паліўна-энергетычнай сферы абмеркавалі віцэ-прэм’еры ў Маскве

Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч правёў рабочую сустрэчу з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аляксандрам Новакам у Маскве на палях Расійскага энергетычнага тыдня, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галінах паліўна-энергетычнага комплексу, у тым ліку развіццё сумесных праграм у Саюзнай дзяржаве.

У час сустрэчы было адзначана, што ключавым ва ўзаемадзеянні дзвюх краін з’яўляецца пашырэнне інтэграцыйнага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Паспяхова выконваюцца задачы, накіраваныя на завяршэнне фарміравання адзінай сацыяльна-эканамічнай прасторы, стварэнне камфортных умоў для жыцця грамадзян і вядзення бізнесу, нарошчванне сумесных інвестыцый і ўвасабленне інавацыйных праектаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю