Top.Mail.Ru

Петрышэнка: Моц беларускага народа — у адзінстве

Такім меркаваннем падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання свайго выбарчага ўчастка.


— Моц беларускага народа ў актыўнасці і ў адзінстве, — падкрэсліў віцэ-прэм’ер, адзначыўшы, што гэта датычыцца ўсіх сфер. 
Што да сённяшняга дня, Ігар Петрышэнка акцэнтаваў увагу, што сёння адбываецца найважнейшая падзея ў палітычным жыцці нашай краіны — выбары прэзідэнта: 

— Прэзідэнт у адпаведнасці з Канстытуцыяй надзелены вялікімі паўнамоцтвамі, і нам важна ўсім вызначаць курс развіцця нашай краіны, укладваць у эфектыўнасць функцыянавання ўсіх інстытутаў улады, у тым ліку інстытута ўлады, які называецца ў нашым асноўным законе — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. 

Намеснік Прэм’ер-міністра асабліва адзначыў, што вынікі працы гэтага інстытута ўлады грамадзяне адчуваюць: 

— Мы бачым, як той курс, які праводзіцца цягам апошняга часу, дае сапраўды практычныя эфекты. Кожны на сваім месцы, дзе б ён ні знаходзіўся, гэты эфект адчувае. Нам неабходна і далей развіваць, каб была пераемнасць, эфектыўнасць функцыянавання, каб дабрабыт кожнага чалавека павышаўся. І тыя рашэнні, якія прымаюцца, мы бачым, яны даюць сапраўды практычны вынік. Яны не застаюцца на паперы, а рэалізуюцца ў кожным кутку нашай краіны. 

Профільны віцэ-прэм’ер падкрэсліў: асабліва важна развіццё сацыяльнай сферы, таму што кожны чалавек адчувае на сабе яе ўплыў: 

— Гэта здароўе, навучанне дзяцей, дзіцячыя сады, спорт, турызм, культурны, інфармацыйны складнік. Мы бачым, як з поспехам развіваюцца ўсе гэтыя сферы і напрамкі дзяржавы, звязаныя з яго сацыяльнай арыентаванасцю. 

Ігар Петрышэнка нагадаў, што толькі сёлета каля 42% нацыянальнага бюджэту накіроўваецца на сацыяльную сферу: 

— Для таго каб тыя абавязацельствы, якія бяруцца дзяржавай перад людзьмі, выконваліся ў поўнай меры. І тут вельмі важна, каб і кожны чалавек сваю часцінку працы з усёй адказнасцю ўкладваў, каб наша дзяржава толькі квітнела, станавілася лепш.

Маргарыта ЗАРОЎКІНА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю