Пілотны праект для 8-класнікаў па паглыбленым вывучэнні матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі запусцяць у школах Беларусі з 1 верасня. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пленарным пасяджэнні семінара-нарады «Аб падрыхтоўцы да пачатку новага 2026/27 навучальнага года», перадае БелТА.
«У яго ўвайшлі школы з усіх абласцей і Мінска. Будзе забяспечана педагагічная падтрымка настаўнікаў, якія прымуць у ім удзел. Мы распрацавалі адпаведныя эксперыментальныя навучальныя планы. Гэта будзе сур’ёзная праца для нас і для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Таму што колькасць урокаў матэматыкі, напрыклад, у класах з паглыбленым вывучэннем будзе сем на тыдзень. Гэта не з’яўляецца нейкім ноу-хау, гэта фактычна адраджэнне Савецкага вопыту, які мы добра прайшлі, які дастаткова добра рэалізуецца ў Расіі. Тут мы павінны браць для сябе лепшы вопыт, які быў назапашаны», — сказаў Андрэй Іванец.