Top.Mail.Ru

Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ

Беларускі нападаючы «Нэшвіла» Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў Нацыянальнай хакейнай лізе, паведамляе БелТА.


Першы гол жлабінчаніна ў НХЛ прыпаў на яго сёмы матч у лізе, якім стаў выязны паядынак супраць «Каларада». Пінчук вызначыўся на 15-й хвіліне сустрэчы, гульня ў выніку скончылася перамогай «Нэшвіла» ў авертайме з лікам 3:2.

«Нарэшце атрымалася закінуць, доўгачаканая шайба. Карысна сёння адыграў, і па твары атрымаў, і чатыры хвіліны большасці для каманды зарабіў. Спадзяюся, далей будзе толькі лепш, — напісаў Віталь Пінчук у сваім тэлеграм-канале. — На размінцы ўбачыў балельшчыка з Беларусі ў майцы мінскага „Дынама“. Адчуў, што родная краіна "хварэе", таму дзякуй гэтаму фанату і ўсім нашым гледачам. Буду працягваць працаваць і імкнуцца цешыць вас».

Усяго Віталь Пінчук правёў на лёдзе дзевяць з паловай хвілін, нанёс тры кідкі ў створ і скончыў гульню з паказчыкам карыснасці «+1». Пінчук стаў 13-м беларусам, які закінуў шайбу ў НХЛ. У бягучым сезоне ў гульца 2 (1+1) ачкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю