Горад Пінху, што ў правінцыі Чжэцзян (Паўднёва-Усходні Кітай), стаў цэнтрам сусветнай індустрыі дзіцячага транспарту, пастаўляючы 70 працэнтаў дзіцячых электрамашын у свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У выставачнай зале кампаніі «Цзяцзя» ў Пінху прадстаўлены разнастайныя дзіцячыя электрамабілі, якія ўражваюць сваім падабенствам з сапраўднымі аўтамабілямі прэміум-класа. Як адзначыў гендырэктар кампаніі Лу Ліпін, іх дзіцячыя аўтамабілі атрымалі сертыфікацыю ад BMW, Mercedes-Benz, Bentley, Audi і больш за дзесятак іншых міжнародных брэндаў. Прадстаўнікі гэтых кампаній правялі 18 месяцаў на заводзе, кантралюючы кожную дэталь вытворчасці.
Гісторыя вытворчасціпачалася ў 1981 годзе, калі мясцовыя рабочыя вырашылі скапіраваць трохколавы дзіцячы веласіпед з Шанхая (Усходні Кітай). З часам хатнія майстэрні ператварыліся ў паўнацэнныя прадпрыемствы. У 2000 годзе ўрад стварыў прамысловы комплекс дзіцячых транспартных сродкаў, які аб’яднаў разрозненыя вытворчасці пад адзіным брэндам.
Сёння ў Пінху сабраліся больш за 300 прадпрыемстваў у адпаведнай сферы. Яны штогод вырабляюць больш за 10 мільёнаў мініяцюрных транспартных сродкаў для дзяцей і экспартуюць сваю прадукцыю ў больш як 100 краін і рэгіёнаў свету.
Кампаніі-вытворцы з Пінху надаюць вялікае значэнне інавацыям, актыўна прымяняюць лічбавыя тэхналогіі і аўтаматызацыю. Буйныя прадпрыемствы ў сярэднім штогод інвесціруюць каля 10 працэнтаў свайго гадавога абароту ў інавацыі і дызайн. Мясцовыя вытворцы атрымалі больш за 1300 нацыянальных патэнтаў, і больш за 90 працэнтаў прадпрыемстваў маюць уласныя даследчыя магчымасці.
Прадукцыя з Пінху вядомая сваёй высокай якасцю і пастаўляецца ў міжнародныя гандлёвыя сеткі, у тым ліку Walmart і Sam’s Club. Некаторыя кампаніі супрацоўнічаюць з вядомымі анімацыйнымі брэндамі, такімі як Angry Birds і Disney, ствараючы ліцэнзійныя прадукты.