Top.Mail.Ru

Пісьменнік з Масквы наведаў Баранавічы

Расійскі пісьменнік-баталіст Мікалай Андрэевіч Чаркашын — добра вядомы і ў Беларусі творца. Яго кнігі пра ваенную гісторыю, драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны пастаянна прыстунічаюць на паліцах кнігарняў ААТ «Белкніга». Не аднойчы член Саюза пісьменнікаў Расіі і член Саюза пісьменнікаў Беларусі М. Чаркашын прэзентаваў свае навінкі, выдадзеныя ў тым ліку і ў Беларусі, у мінскай кнігарні «Светач». Творы М. Чаркашына выходзяць і ў Выдавецкім доме «Звязда», выдавецтвах «Чатыры чвэрці» і «Беларусь». 


Днямі празаік і публіцыст наведаўся ў Баранавіцкую цэнтральную гарадскую бібліятэку імя В. П. Таўлая. Расказвае дырэктар кніжніцы Таццяна Аляксандраўна Рудкоўская: «Нам прыемна было пазнаёміцца, лічы, з нашым земляком. Мікалай Андрэевіч нарадзіўся ў Ваўкавыску, на Гродзеншчыне, у сям’і вайскоўца-франтавіка. Падлеткам жыў у Баранавічах. Добра памятае наш горад і яго ваколіцы ў пасляваеннны час. Толькі сёлета ў Мінску былі выдадзены кнігі расійскага і беларускага пісьменніка „Брестские врата“, „Заговоренные“, „Нелегал из Кенигсберга“. Усе яны ёсць на паліцах нашай цэнтральнай бібліятэкі і ў бібліятэках-філіялах горада. Мы дамовіліся, што Мікалай Андрэевіч яшчэ сёлета наведаецца ў Баранавічы, і выступіць перад маладзёжнай аўдыторыяй — студэнтамі і школьнікамі горада...»

Мікалай Чаркашын добра ведае многія грамадскія і дзяржаўныя краязнаўчыя музеі Баранавіч, увогуле Брэсцкай вобласці, знаёмы з пошукавікамі, краязнаўцамі, архівістамі края, нераўнадушнымі даследчыкамі ваеннай памяці. Вось і зараз пісьменнік расшукваў новыя сюжэты, цікавіўся лёсам знойдзенага Баявога сцяга 144-га кавалерыйскага палка 36-й дывізіі. 

Магчыма, новыя фрагменты падзей 1941 года на Берасцейшчыне таксама ўвойдуць у новыя раманы і аповесці Мікалая Чаркашына.

Мікола Берлеж 

Баранавічы
Выдавецкі дом «Звязда»
ААТ «Белкніга»
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Таццяна Рудкоўская
Мікалай Чаркашын
Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю