Top.Mail.Ru
297

Піяністы Павел Дамброўскі і Юлія Архангельская выступяць у Мінску

У малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі 31 кастрычніка адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі «Дыялогі», у якім удзельнічаюць вядомыя музыканты Расіі і Беларусі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Упершыню на сцэне Белдзяржфілармоніі выступіць вядомы піяніст П. Дамброўскі (Расія), дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, лаўрэат і дыпламант шматлікіх міжнародных конкурсаў. У рэпертуары П. Дамброўскага мноства сольных і камерных твораў розных эпох і стыляў, музыкант віртуозна выконвае сачыненні А. Скрабіна, музыку XX стагоддзя і французскіх імпрэсіяністаў.

Разам з расійскім музыкантам выйдзе на сцэну беларуская піяністка, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ю. Архангельская.

Яе выступленні з поспехам праходзяць у Белдзяржфілармоніі, а таксама ў канцэртных залах Расіі, Літвы, Эстоніі, Фінляндыі, Аўстрыі, Польшчы, Кітая. У рэпертуары Юліі асаблівае месца займаюць сачыненні кампазітараў-рамантыкаў.

Юлія Архангельская прадставіць музыку Ф. Шапэна, мазуркі і чатыры балады, а П. Дамброўскі выканае сачыненні рускіх кампазітараў XX стагоддзя А. Скрабіна і Н. Метнера.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю