План развіцця агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года адобраны на пасяджэнні Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў ЕАЭС у сферы энергетыкі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У пасяджэнні, якое прайшло пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбека Кажошава, прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў энергетыкі і профільных ведамстваў Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.
«Савет адобрыў план развіцця агульнага рынку газу да 2030 года. Дакумент будзе ўнесены на зацвярджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС). Таксама на пасяджэнні разгледжаны канцэптуальныя прапановы дзяржаў-членаў па ўнясенні змяненняў у прававую базу саюза ў адпаведнасці з рашэннем ВЕЭС ад 2024 года «Аб фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза», — праінфармавалі ў прэс-службе.
Асаблівая ўвага на пасяджэнні таксама ўдзелена фарміраванню агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. «Камісія сумесна з дзяржавамі ЕАЭС вядзе актыўную прапрацоўку гэтага напрамку. Ключавымі задачамі на бягучым этапе з’яўляюцца фарміраванне неабходнай прававой базы, а таксама выпрацоўка ўстойлівых і ўзаемавыгадных механізмаў функцыянавання рынкаў з улікам бягучых умоў і абавязацельстваў дзяржаў-членаў», — паведаміў Арзыбек Кажошаў.
Міністр ЕЭК праінфармаваў аб завяршэнні падрыхтоўкі праекта формы дагавора аб далучэнні да гандлю электраэнергіяй на агульным электраэнергетычным рынку і ўнясенні дакумента на разгляд органамі саюза.