План супрацоўніцтва Беларусі і ААН на 2026 год падпісаны ў Мінску, паведамляе БелТА.
Як адзначыў перад цырымоніяй падпісання кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў, у беларускага боку ёсць цвёрдая нацэленасць на рэалізацыю ўсяго комплексу прапанаваных мер. У праграме на гэты год — 24 пункты, што ўдвая больш, чым летась.
«План — паказчык таго, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН развіваецца не стыхійна, а носіць сістэмны характар», — падкрэсліў міністр замежных спраў Беларусі.